Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
Новы смяротны грэх - апалітычнасць. Да сённяшняй крытычнай сітуацыі прывялі не "перадзелы сфер геапалітычнага ўплыву", што ёсць улюблёная мантра выпускнікоў Акадэміі кіравання, а простая апалітычнасць беларускага і расейскага грамадства. Апалітычнасць - гэта не тады, калі чалавек не цікавяцца палітыкай ці навінамі. Гэта тады, калі самыя важныя жыццёвыя рашэнні за чалавека прымаюць іншыя людзі, а ён ніяк гэтаму не супраціўляцца, то бок не карыстаецца самай галоўнай чалавечай каштоўнасцю - свабодай волі. Адрозненне ўкраінцаў ад беларусаў і расіян не ў "характары і тэмпераменце", а ў тым, што дзякуючы пэўным гістарычным абставінам украінцы сталі палітычнай нацыяй. Менавіта гэта і дапамагло Украіне вытрымаць навал арды, бо абсалютная большасць украінцаў не была апалітычнай, то бок ужыла на поўную сваю свабоду волі. Для беларусаў гэта было яшчэ больш менш знаёма, а для ардынцаў незнаёма ўвогуле. Адсюль і былі ўсе гэтыя прагнозы "Кіеў за тры дні", бо апалітычныя мералі па сабе.