Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
Заява Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі «Аб прад'яўленні патрабаванняў да Расійскай Федэрацыі па безумоўным вывадзе войскаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі: 1. Патрабуе ад Расійскай Федэрацыі безумоўнага, неадкладнага і поўнага вывядзення ўсіх сваіх войскаў і ваенных аб'ектаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 2. Лічыць несапраўднымі двухбаковыя пагадненні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, якiя пагражаюць суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. 3. Лічыць неабходным выхад Рэспублікі Беларусь з ваенна-палітычных і эканамічных саюзаў з Расійскай Федэрацыяй і выбудоўванне новай рэгіянальнай сістэмы бяспекі з удзелам дзяржаваў, якія прызнаюць і паважаюць незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і нацыянальную ідэнтычнасць Рэспублікі Беларусь. 4. Звяртаецца да міжнароднай супольнасці – Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыі па Бяспецы і Супрацоўніцтве ў Еўропе, Рады Еўропы, Еўрапейскага Саюза, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады і іншых дзяржаваў і міжнародных арганізацый – з заклікам падтрымаць сваю заяўленую палітыку па забеспячэнні незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь комплекснымі практычнымі захадамі ва ўзаемадзеянні з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам. 5. Будзе дабівацца дэакупацыі Рэспублікі Беларусь усімі даступнымі сродкамі на падставе нормаў і прынцыпаў міжнароднага права. 21.09.2022 Вільня, Варшава, Талін. Цалкам тэкст заявы ў далучанам дакуменце.