Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская прыбыла ў Нью-Ёрк у штаб-кватэру ААН, дзе на гэтым тыдні адбываецца сесія Генасамблеі ААН Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – галоўная міжнародная арганізацыя ў свеце. У межах ААН дзейнічае Генеральная Асамблея, дзе прадстаўленыя ўсе краіны-чальцы. Раз на год праходзіць сустрэча Генеральнай Асамблеі на ўзроўні міністраў замежных справаў, кіраўнікоў урадаў ці нават кіраўнікоў дзяржаваў. Падчас гэтага тыдня высокага ўзроўня краіны абменьваюцца думкамі пра цяперашнія падзеі і вызначаюць парадак дня для далейшай працы ААН. Вельмі важна, каб беларускае грамадства ў ААН прадстаўляла не МЗС Лукашэнкі, а дэмакратычныя сілы. Візіт Святланы Ціханоўскай у ААН дасць магчымасць сустрэцца з сусветнымі лідарамі і даць ім рэальную карціну таго, што адбываецца ў Беларусі.