❗️У Наваполацку падчас выступу вайскоўцаў на школьнай лінейцы дзяўчына правяла антываенную акцыю — яе затрымала міліцыя
1 верасня падчас лінейкі ў гімназіі №1 горада Наваполацк, быў выступ людзей у вайсковай форме. Адна дзяўчына на сярэдзіне выступу выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак ✌️.
Да яе падыйшлі супрацоўнікі школы, а потым і міліцыянт, які павёў дзяўчыну ў невядомым кірунку.
Сыходзіла дзяўчына пад апладысменты людзей.
Крыніца: stranaforlife
🔹Калі вы ведаеце прозвішча дзяўчыны і яе далейшы лёс, калі ласка паведаміце праваабаронцам 👉 @@viasna_bot, @@ViasnaSOS, @@SosViasna