Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
Франак Вячорка: «Мы грукаліся – і нас пачулі: еўрапейскія міністры не будуць уводзіць візавы бан супраць беларусаў» Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка зараз знаходзіцца на «Форуме для Украіны», які праходзіць у Празе з удзелам міністраў замежных справаў ЕС, украінскага міністра Кулебы і Вярхоўнага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля. Паводле папярэдняй інфармацыі, візавы бан супраць беларусаў не будзе ўведзены. Франак Вячорка: «Мы грукаліся – і нас пачулі: еўрапейскія міністры не будуць уводзіць візавы бан супраць беларусаў. Мы тлумачылі, чаму важна адрозніваць беларусаў і рэжым Лукашэнкі. Мы казалі, што візы – гэта не пра адпачынак, гэта пра падтрыманне сувязяў, гэта пра бяспеку людзей, гэта пра стыпендыі і стажыроўкі ў рэшце рэшт. Для беларусаў візы – гэта не раскоша, гэта неабходнасць падтрымання грамадства і абароны незалежнасці. Гэта не значыць, што сітуацыя не можа памяняцца: пакуль Лукашэнка пры ўладзе і з Беларусі ляцяць ракеты, Еўрасаюз будзе разглядаць абмежаванні. Нашая задача – каб гэтыя абмежаванні тычыліся Лукашэнкі і яго атачэння, чыноўнікаў і сілавікоў, прапагандыстаў і прарэжымных алігархаў. Мы будзем працаваць над індывідуальным спісам санкцыяў. Але мы будзем заўжды супраць ізаляцыі Беларусі. Хачу падзякаваць беларускай дыяспары, Паўлу Латушку і яго камандзе, прадстаўнікам Аб'яднанага Кабінета, журналістам, якія задавалі пытанні, і ўсім, хто выказваўся цягам апошніх дзён супраць візавага бану».