Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе прэм’ерку Літвы Інгрыду Шыманітэ Прэм’ерцы распавялі пра тое, як ідзе праца над Аб’яднаным Пераходным Кабінетам. Ціханоўская адзначыла, што беларускае грамадства, як і раней, катэгарычна не падтрымлівае вайну і супраць уступлення беларускіх войскаў – пра гэта кажуць даследванні грамадскай думкі. Таксама абмеркавалі сітуацыю з шэнгенскімі візамі. Ціханоўская падкрэсліла важнасць працягу выдачы беларусам візаў. Пры гэтым павінны быць пашыраныя індывідуальныя спісы, каб сілавікі, чыноўнікі, памагатыя рэжыму не мелі магчымасці свабодна падарожнічаць і зарабляць у Еўрасаюзе. Ціханоўская папрасіла звярнуць увагу на беларускіх студэнтаў, многія з якіх перад самым пачаткам навучальнага года маюць праблемы з атрыманнем візаў. Разглядаецца магчымасць стварэння міжведамаснай групы з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, каб вырашаць візавыя і міграцыйныя пытанні.