Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
‼️«Прыязджаў АМАП, збівалі «палітычных» і прымушалі крычаць «Люблю Лукашэнку»: паведамляецца пра збіццё на «хіміі» Праваабаронцам паведамілі, што 23 жніўня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 39 у Крупках прыязджалі супрацоўнікі АМАПу і збівалі «палітычных». Прычыны такой увагі да людзей, асуджаных да «хіміі» па палітычных матывах, невядомыя. «Прыязджаў АМАП, збівалі «палітычных» і прымушалі крычаць «Люблю Лукашэнку, люблю АМАП». Пад канец казалі, што прыехалі па паручэнні начальніка ўстановы Мацука. «Палітычных па два чалавекі заводзілі ў ленпакой, ставілі да сценкі і малацілі кулакамі і дубінкамі. Запытваліся артыкул, а калі чулі «палітычны артыкул», то яны казалі: «Наш кліент» і малацілі. Некаторых «палітычных» нават ні разу не ўдарылі, а ў астатніх — ногі сінія», — распавядаюць сведкі. Па звестках праваабаронцаў, у ПУАТ № 39 знаходзіцца як мінімум 14 чалавек асуджаных па палітычных матывах.