Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
Рэформа Каардынацыйнай рады КР прыняла рашэнне аб рэарганізацыі сваёй дзейнасці. Рэформу абмеркавалі ў першы дзень канферэнцыі «Новая Беларусь». Якія змены чакаюць КР? 1. Пашырэнне функцый, сярод якіх: — Арганізацыя адкрытых публічных дыскусій па грамадскіх пытаннях. — Зацвярджэнне стратэгічных дакументаў дэмакратычных сіл. — Фасілітацыя ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі дэмсіл. — Міжнароднае супрацоўніцтва. — Падрыхтоўка і абмеркаванне канцэпцый развіцця Беларусі пасля дэмакратычнага транзіту. 2. Уключэнне ў працу КР больш прадстаўнікоў дэмсіл і грамадскай супольнасці. Пашырэнне прадстаўніцтва адбудзецца праз дэлегаванне структурамі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, а таксама праз кааптацыю самастойна вылучаных асобаў. Акрамя таго пры гатоўнасці тэхнічнага рашэння плануецца паўнавартаснае аднаўленне складу КР праз прамое адкрытае галасаванне на лічбавай платформе. Каардынацыйная рада зацвердзіць працэдуру пашырэння і аднаўлення складу, а таксама новую колькасьць чальцоў да 1 верасня.