Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
#НататкіМіколы 15.07, пакуль я быў на прагулцы, у маю камеру-двайнік завялі хлопца. Пасля кароткай размовы высветлілася, што ў яго так званы “нізкі статус”, іншымі словамі — ён “пакрыўджаны”. Прычым я так зразумеў, што ён ведаў, куды йшоў. Згодна з арыштанцкімі паняццямі будзь-якое доўгае знаходжанне з такім чалавекам у адной камеры азначае, што ты і сам становішся такім. На шчасце, мне ўдалося зрабіць так, што ён амаль адразу пакінуў камеру. Шчыра кажучы, я быў здзіўлены такой адкрытай спробай загнаць мяне ў “петушатню”. Відаць, вырашылі зрабіць на авось. Атрымаецца, так атрымаецца. Не, дык не. Але я не сумняюся, што такія спробы будуць працягвацца. У той жа дзень мяне забралі ў ШЫЗА, дзе я адбыў 7 содняў. На выхадзе з ШЫЗА мяне завялі ў новую камеру-двайнік, дзе ўжо сядзеў іншы чалавек. Праз паўгадзіны размовы з ім стала зразумела, што ў чалавека моцныя псіхалагічныя праблемы. Мала таго, што ўвесь час расказвае жудасныя байкі, жыве ў сваім прыдуманым свеце, не выконвае правілы гігіены. Часам у яго пачыналіся прыступы нематываванай агрэсіі з крыкамі, матамі і пагрозамі, часам пасярод ночы. Праўда, не ў мой бок, а ў адрас адміністрацыі. За гэта яго хутка забралі ў ШЫЗА. Праз два дні да мяне завялі новага сукамерніка. Асуджаны за забойства з сукрыццём трупа. І так жа сама хворы псіхалагічна. Праўда, трохі спакайнейшы. Ствараецца ўражванне, што мяне пільна вывучаюць, ствараюць памежныя сітуацыі і глядзяць, як я сябе павяду. Увогуле, сумаваць не даюць.