Меркаванне
Палітыка вышэй за ўсё, нават вышэй за талент. На днях фільм канадскага рэжысёра Дэніэла Роэра "Навальны" атрымаў прэмію "Оскар" у катэгорыі "Лепшы дакументальны фільм".
На ўручэнні рэжысёр выказаўся «Я б хацеў прысвяціць гэтую ўзнагароду Аляксею Навальнаму і ўсім палітычным зняволеным па ўсім свеце».
Цяпер ужо ніхто не хавае, што фільм быў узнагароджаны за палітычную позву.
Яшчэ характэрна, што фільм быў зняты па замове стрымінгавага сэрвісу HBO Max і кампаніі CNN Films - Амерыканскіх кампаній! Ну так, іншай тэмы ў ЗША няма, няма праблем, няма сацыялкі, няма неверагодных гісторый, за гэта значыць тэма, якая адназначна выйграе Оскар, бяспройгрышны варыянт як гаворыцца.
Але самае эпічнае, што ва Ўкраіне прысваенне «Оскара» выклікала хвалю абурэння. У Кіеве хварэлі за іншага намінанта - фільм дацкага рэжысёра Саймана Лерэнга Уілмонта «Дом, зроблены з аскепкаў». Ён прысвечаны жыццю розных дзяцей, якія жывуць у дзіцячым доме на ўсходзе Украіны. Самому Навальнаму ўкраінцы ніяк не могуць забыцца яго адмову «вяртаць» Крым у 2014 годзе, хаця ад гэтых слоў ФБК апошні год усяляк адхрышчваецца.
Палітыка вышэй за ўсё і гэта факт!