На працу выдавецтва "Кнігаўка", беларускамоўных Сцівена Кінга і Гары Потэра сабралі каля 23 тысяч еўра
Выдавецтва Андрэя Янушкевіча было ліквідавана ў Беларусі, выдавец вымушаны быў з'ехаць, але вырашыў выпускаць беларускія кнігі ў Польшчы.
Беларуская Рада культуры запусціла на 6 месяцаў магістрат "Кнігаўка", гэта калі людзі пагаджаюцца падтрымліваць адразу штомесячнымі данатамі. 26 ліпеня размясцілі справаздачу:
За 6 месяцаў да магістрата далучылася 325 чалавек. Сабраная сума на карысць "Кнігаўкі" - прыблізна 23 тысячы еўра.
Выдадзена 13 кніг, беларуская кніга прадстаўлена на польскіх кніжных кірмашах, створаны сайт, пачатая распрацоўка некалькіх кніжных серый.
Самая гучная серыя - дамова са Сцівенам Кінгам пра выданне ягоных кніг па-беларуску. Адноўленыя дамовы па працягу серый пра Гары Потэра і Ведзьмара, плануецца выданне "Валадара Пярсцёнкаў" і кніг беларускіх аўтараў.
@dw_belarus