Обложка канала

DW Беларусь

15455 @dw_belarus

Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

DW Беларусь

3 года назад
Открыть в
У апошнія дні перад вызваленнем Леаніда Судаленку адправілі ў ШІЗА Туды яго накіравалі за тое, што ён занадта рана пераапрануўся ў спартыўную форму перад заняткамі на стадыёне. Пра гэта праваабаронца, што цалкам адбыў пакаранне, расказаў у інтэрв’ю газеце "Народная Воля". 💬 "Гэта былі такія дні, што я сядзеў у сырым падвале, на свежае паветра мяне не выводзілі. Толькі трохразовае харчаванне прыносілі – і ўсё. А так 9 сутак спаў на падлозе. Спачатку пад галаву падкладваў паперу для прыбіральні, а затым і яна скончылася", - распавёў праваабаронца. 🔹 У калоніі "Віцьба" Судаленка спачатку працаваў на дрэваапрацоўцы, потым яго прымусілі разбіраць правады, каб дастаць адтуль каляровыя металы. 🔹 Па яго словах, у першыя дні пасля затрымання ён быў у шокавым стане, пакрысе пачаў разумець, што яму прызначаць максімальны тэрмін па артыкуле 342 КК - тры гады пазбаўлення волі. Цяпер ён лічыць, што яму пашанцавала. 💬"Калі параўноўваць з сёняшнім днём, то я бачу, што атрымаў не самы вялікі тэрмін. Ужо ў лагеры назіраў, якія вялікія прысуды зараз выносяцца людзям - за нейкія лайкі, каментары ці перапосты ў сацыяльных сетках. Так што можна сказаць, што мне ў пэўным сэнсе "пашанцавала", што я быў у першых шэрагах асуджаных пасля падзей 2020 года". 💬 Пасля вызвалення Судаленка плануе заняцца здароўем, а пасля - пошукам працы: "Мне 57 гадоў, я тры гады не прынёс у сям’ю ні капейку, таму нешта буду вырашаць. Галава і рукі ёсць - думаю, і праца знойдзецца". @dw_belarus