Якім быў мастак Алесь Пушкін? Успаміны сяброў і знаёмых
"Алесю, які прыехаў у Івацэвічы ў робе з надпісам "Белрэстаўрацыя", было складана са старту, ён быў "занадта добры" нават да турэмшчыкаў, якія без тлумачэння канфіскоўвалі ягоныя запісы і малюнкі", - расказвае журналіст і былы палітвязень Аляксандр Івулін, які разам з Пушкіным трапіў у калоніі на так званы "каранцін".
"Нават пры павярхоўных стасунках ён нібыта прамацваў суразмоўцаў рэнтгенам уласнага назірання. Таму і партрэты кагосьці катэгарычна адмаўляўся рабіць. Ці наадварот - рабіў іх быццам бы мала падобнымі, але праз гады арыгінал пачынаў адпавядаць свайму партрэту", - расказвае адзін з блізкіх сяброў мастака.
"Прамяністы такі чалавек. Вялікі, доўгі, эпатажны. Сапраўдны Мастак. Творца", - узгадвае мастака музыка Лявон Вольскi.
Блізкія мастака падзяліліся з DW гісторымі пра Алеся Пушкіна. 13 ліпеня яго пахаваюць у яго родным мястэчку Бобр.
@dw_belarus