Обложка канала

DW Беларусь

15455 @dw_belarus

Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

DW Беларусь

3 года назад
Открыть в
"Беларусы апынуліся за мяжой і адчулі патрэбу заставацца беларусамі" Сяргей Башлыкевіч, які жыве у Нідэрландах, стаў аўтарам самай гучнай "эмігранцкай" музычнай прэм’еры апошняга часу - песні "Emigrant Song", у якой тысячы беларусаў пазналі сябе. У інтэрв’ю DW ён расказаў пра: Сваю эміграцыю 💬"Я пераехаў арганічна, не так трагічна, як многія". Імёны з песні 💬"Усё гэта людзі, з якімі я асабіста знаёмы. Але кожны вольны думаць пра свайго чалавека. Гэта для мяне быў трошкі нечаканы эфект, што ў кожнага ёсць, пра каго падумаць - пра канкрэтнае імя ці нейкія сітуацыі". Інтарэс да беларускай музыкі 💬"Пасля 2020 года падрасла цікавасць да беларускай музыкі, мастацтва. Шмат беларусаў апынуліся за мяжой і адчулі патрэбу заставацца беларусамі. Не ведаю, на колькі гэтага хопіць. Я трошкі песіміст (і спрабую з гэтым змагацца), баюся, што беларускасць будзе вымывацца, беларусы - растварацца". Падрабязней - па спасылцы. Калі не адчыняецца, паспрабуйце гэту. @dw_belarus