Сыходзіць "непатапляльны" дырэктар Нацыянальнага мастацкага музею Уладзімір Пракапцоў
Міністэрства культуры спыняе працоўныя адносіны з Уладзімірам Пракапцовым, піша Reform.by, спасылаючыся на крыніцу з культурніцкіх колаў.
З адным з найвядомейшых музейных кіраўнікоў краіны не працягнулі кантракт. Пракапцову ў жніўні спаўняцца 70 гадоў, і афіцыйнай прычынай стаў паважаны ўзрост.
Уладзімір Пракапцоў у статусе гендырэктара дапрацоўвае апошнія дні, на наступным тыдні будзе "развітальная" планёрка з калектывам, піша медыя.
Пракапцоў займаў пасаду кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музею 25 гадоў і лічыўся "непатапляльным". У час яго дырэктарства ў музеі адбылося шмат гучных праектаў. Самым маштабным стала стварэнне музейнага квартала.
@dw_belarus