Праваабаронца Наста Лойка даслала з СIЗА кранальны лiст, у якiм яна развiтваецца са сваiм сабакам i тлумачыць яму як адзiнаму сведку арышту, што з ёй здарылася ў дзень затрымання і што адбываецца цяпер. З дазволу яе калегаў мы перадрукоўваем гэты тэкст.
💭 "Мне вельмі шкада, што мы з табой больш не пабачымся (табе ў ліпені будзе 7 гадоў, а я буду ў палоне гадоў 7-8). Я адчуваю віну, што не ўберагла сябе для цябе, што змагла прысвяціць табе нават менш за 5 гадоў. Перад сыходам я доўга прасіла, каб далі цябе вызваліць. Зараз кепска памятаю, што менавіта я казала табе на развітанне, але дакладна папярэдзіла, што сыходжу надоўга. На лесвіцы заплакала. А далей табе лепш ня ведаць, што было/будзе са мной. Бывай, дарагі пёс. Ты - самае дарагое, што ў мяне было ў жыцці".
Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую.
@dw_belarus