Обложка канала

DW Беларусь

15455 @dw_belarus

Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

DW Беларусь

3 года назад
Открыть в
Еўразвяз падтрымае беларускі бізнес у эміграцыі ЕС і Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) пачынаюць праект коштам мільён еўра ў рамках праграмы EU4Belarus. Ён прадугледжвае працу з беларускімi прадпрымальнікамi і прадпрымальніцамi за мяжой, чые бізнесы не маюць сувязей з рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна. Таксама працягнецца фарміраванне гарантыйнага фонду, каб беларускі бізнес атрымаў доступ да крэдытнага фінансавання ў еўрапейскіх банках. Чакаецца правядзенне конкурсаў, бізнес-форумаў і ўдзел у EXPO, плануецца кансалтынгавая падтрымка, адукацыйныя візіты і вывучэнне патрэб бізнесу. "ABBA стане калектыўным голасам пры супрацы з мясцовымі ўладамі і банкаўскімі ўстановамі Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі", - сцвярджаюць у Асацыяцыі. Праект будзе імплементавацца разам з Польскай гандлёвай Палатай (KIG), Літоўскай бізнес-канфедэрацыяй (LBC), Цэнтрам сацыяльных і эканамічных даследаванняў (CASE). @dw_belarus