Артэфакты, звязаныя з пратэстамі 2020 года, збіраюць у "Музеі вольнай Беларусі" у Варшаве
Беларусы перадаюць у Музей па адрасе Фоксал, 11 карціны, здымкі, пратэстную атрыбутыку, асабістыя рэчы, а таксама лічбавыя копіі улётак, лістоў палітвязняў.
Адно з цэнтральных месцаў займае бел-чырвона-белы сцяг з імёнамі беларускіх палітвязняў, які стварыла журналістка Марыя Грыц. Іна Зайцава, вядомая як "бчб-нявеста", падарыла музею свой знакаміты ўбор.
Барабаны і асабістыя рэчы актывіста, добраахвотніка палка Каліноўскага Васіля Грудавіка (пазыўны "Атам") перадалі яго сябры. 31-гадовы ўраджэнец Пінску, верагодна, загінуў у баі ў чэрвені 2022.
Таксама ў Музеі захоўваецца адзін з медалёў кікбаксёра Івана Ганіна і футболка з аўтографамі актывістаў Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.
У экспазіцыі нямала карцін, у тым ліку твор мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай, прысвечаны забітаму Раману Бандарэнку. Карціну "Забітая птушка" перадаў мастак Антон Радзівонаў, ён напісаў яе ў жніўні 2020.
@dw_belarus