"Беларуская мова - наш абярэг. Калі адна краіна хоча знішчыць ідэнтычнасць іншай, мова - той фундамент, на якім усё трымаецца", - рэжысёр Аляксей Палуян
З днём роднай мовы, шаноўнае спадарства! Нагадваем, 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
А ў нас сёння - добрыя міжнародныя навіны. Днямі на Берлінале прэзентавалі Беларускую незалежную кінаакадэмію, першую такую ў гісторыі.
Яе заснавалі сем беларускіх кінематаграфістаў і крытыкаў, якія вырашылі не чакаць, што свет зверне ўвагу на Беларусь, а пачалі дзейнічаць самі.
Навошта беларусам незалежная кінаакадэмія ў Еўропе? DW пагутарыла з адным з яе стваральнікаў, рэжысёрам Аляксеем Палуянам пра тое, як кіно змяняе стаўленне да беларусаў і як можна праз мастацтва паўплываць на становішча беларускай мовы.
Не працуе спасылка? Паспрабуйце вось гэту.
@dw_belarus