Обложка канала

DW Беларусь

15455 @dw_belarus

Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

DW Беларусь

3 года назад
Открыть в
Праваабаронцы "Вясны" выступілі з апошнім словам. Вось пра што яны казалі  🔹 Алесь Бяляцкі: "Трэба ясна ўсвядоміць, што лепей цяжкія перамовы і паступовы выхад з крызісу, чым бязлітаснае супрацьстаянне, што можа прывесці да беднасці і жабрацтва, гвалту і несправядлівасці, якія спустошаць Беларусь. Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!"  🔹 Валянцін Стэфановіч:  "Мой пераслед звязаны выключна з маёй праваабарончай дзейнасцю - легітымнай і мірнай. Дзейнасць "Вясны" гэта ніякім чынам не спыніць. Мы пражылі не дарма жыццё: мы падрыхтавалі сабе замену. Ну а хаду натуральнага жыцця спыніць немагчыма: пасля зімы наступае вясна, і вясна прыйдзе незваротна".  🔹 Уладзь Лабковіч:   "Я ўспрымаю тэрмін, які быў запрошаны дзяржаўным абвінаваўцам, як непераадольны. І на дадзены момант усе мае думкі цяпер з маёй сям'ёй: з маёй маці, дзецьмі, якіх завуць Адэля, Адам і Ян, з маёй жонкай Нінай, якая прайшла праз вялікія выпрабаванні за ўвесь гэты час". Прысуд ім вынесуць 3 сакавіка. Прамовы цалкам - па спасылцы. @dw_belarus