Обложка канала

DW Беларусь

15455 @dw_belarus

Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

DW Беларусь

4 года назад
Открыть в
Беларуская актрыса Валянціна Гарцуева і нямецкі актор Жан-Марк Біркхольц вырашылі пакінуць Мінск пасля таго, як Лукашэнка падтрымаў ваенную агрэсію Пуціна супраць Украіны. Летам 2022 года DW здымала акторау ў Нямеччыне. "Валянціна і Жан-Марк сустрэлі мяне ў невялічкай драўлянай хатцы, дзе жылі акторы фестывалю, на якім Жарк-Марк граў галоўную ролю ў спектаклі пра індзейцаў, - успамінае аўтарка відэа Вольга Коль. - Надвор’е было спякотнае. Мы прагуляліся па лузе ўздоўж канюшні на ўзгорак, дзе была невялічкая капліца. Унізе адчыняўся жывапісны від на нямецкае сяло. Валянціна і Жан-Марк вельмі шчыра адказвалі на пытанні. Яны сумуюць па Беларусі. Не абышлося без слёз. Аднак сваю боль яны трансфармуюць у творчасць. А каханне дапамагае ім перажыць гэтыя цяжкія часы". Успамінаем лепшыя відэа за 2022 год. Интэрвью актораў - на YouTube-канале "DW Беларусь": https://youtu.be/s5zVRMeFVq4