Віталь Алексяёнак, адзін з самых паспяховых маладых дырыжораў Еўропы, лаўрэат прэстыжных конкурсаў у Нямеччыне і Італіі, дырэктар Kharkiv musik fest, родам з беларускага гораду Вілейка. У верасні ён быў дырыжорам праекту на Бэтховенскім фестывалі ў Боне.
"Падчас здымак Віталя мяне здзівіла, як хутка ён як дырыжор пераключаўся не толькі паміж інструментамі, але паміж мовамі – беларускай, ангельскай, нямецкай, – расказвае аўтарка відэа Вольга Коль. – У яго неверагодная харызма і моц, дзякуючы якім ён здолеў у хуткі час згуртаваць аркестр з людзей з розных краін. Нягледзячы на распісаны графік, неабходнасць спяшацца на наступнае інтэрв'ю для нямецкай газеты, ён спантанна знайшоў час, каб прагуляцца да Рэйна. Мы размаўлялі пра радзіму, і я заўважыла, што Віталь адчувае неверагодную боль ад таго, што не можа зараз паехаць у Беларусь, на родную Вілейшчыну. Але ён не губляе аптымізм і ўпэўнены, што хутка зможа там апынуцца".
Успамінаем лепшыя відэа за 2022 год. Гісторыю Віталя Алексяёнка глядзіце на YouTube-канале "DW Беларусь": https://youtu.be/BFCkVPz3fms