Футбаліста Васіля Хамутоўскага асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі"
Былога гульца беларускай зборнай абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстах, піша Tribuna. com Беларусь.
Хамутоўскі быў затрыманы 30 верасня 2022 года пасля таго, як вярнуўся ў Беларусь на лячэнне. Першапачаткова ён атрымаў 13 сутак арышту нібыта за перасылку матэрыялаў з Telegram-канала, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім, а потым яго затрымалі ўжо па крымінальным абвінавачанні.
Праваабаронцы прызналі Хамутоўскага палітвязнем.
@dw_belarus