Еўрапарламент "рашуча асуджае ўдзел Беларусі ў неапраўданай і несправакаванай агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны"
Дэпутаты Еўрапарламенту прынялі рэзалюцыю, у якой "асуджаецца новае размяшчэнне расійскіх узброеных сіл у Беларусі; асуджаецца ваяўнічая і заснаваная на пагрозах рыторыка беларускіх афіцыйных асоб супраць Украіны; адзначаецца, што Лукашэнка і тыя, хто з ім звязаны, аднолькава адказныя за ваенныя злачынствы ва Украіне і павінны несці адказнасць перад міжнародным трыбуналам і Міжнародным крымінальным судом". Тэкст цытуе Telegram-канал Еўрапарламенту.
@dw_belarus