Обложка канала

DW Беларусь

15455 @dw_belarus

Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

DW Беларусь

4 года назад
Открыть в
Масавыя звальненні адбыліся ў Нацыянальным мастацкім музеі. У дырэктара музея не засталося ніводнага намесніка Пра гэта пішуць zerkalo.io і "Беларуская рада культуры". Па іх інфармацыі, у адзін дзень з музея звольнілі мінімум 15 чалавек. Сярод іх - намесніца дырэктара па навуковай і асветніцкай працы Святлана Анэйка, намеснік па агульных пытаннях і рэстаўрацыі Сяргей Вечар, а таксама загадчыца аддзела беларускага мастацтва 20-21 стагоддзяў Кацярына Ізафатава. На сайце музея яны ўсё яшчэ пазначаныя як дзейныя супрацоўнікі. Як піша zerkalo.io, рашэнне было прынятае пасля публікацыі нататак пра іх на праўладных рэсурсах. @dw_belarus