Жонка Алеся Бяляцкага распавяла пра першую сустрэчу з мужам у СІЗА і яго рэакцыю на Нобелеўскую прэмію міра.
▫️Наталля Пінчук упершыню за амаль паўтара года сустрэлася з Алесем Бяляцкім у СІЗА. Па яе словах, за два апошнія месяцы яна не атрымала ніводнага ліста ад мужа, у якім была б згадка пра прысуджаную яму прэмію.
"На спатканні бачна было, што для яго гэта таксама была вельмі нечаканая, але радасная навіна, і ён да гэтага часу не можа прыйсці ў сябе. Ён моцна ўражаны", - цытуе словы Наталлі праваабарончы цэнтр "Вясна".
▫️Алесь Бяляцкі выглядае спакойным, але, па назіраннях жонкі, яго здароўе пагоршылася.
"Алесь рэдка паказвае, што штосьці адбываецца дрэннае. Таму яго расповед пра сябе быў даволі сціслы і не заўсёды канкрэтны. Але мы радыя былі бачыць адзін аднаго".
▫️Нядаўна пракуратура накірала справу "Вясны" ў суд. Ці паўплывае прысуджэнне прэміі на сітуацыю з Алесем Бяляцкім і яго калегамі, невядома, кажа Наталля Пінчук.
"Як бачыце, завяршэнне справы адбылося ўжо пасля ўсіх гэтых падзей. Улады даюць знак, што нічога не мяняецца".
@dw_belarus