"Паўночнае ззянне" – гэта не толькі платформа для прагляду фільмаў, але і для нетворкінгу, абмену ідэямі, натхнення і энергетычнага падмацавання", – кажа дырэктарка і заснавальніца фестывалю Воля Чайкоўская.
Кінафестываль вяртаецца таксама і ў офлайн – у Талліне і Вільні. Яго тэма сёлета –"Як дома". "Паўночнае ззянне" пройдзе да 30 лістапада.
У беларускую праграму ўвайшлі 11 фільмаў – ад тых, што збіраюць узнагароды на кінафестывалях, да андэграўнднага беларускага кіно.
DW паразмаўляла з дырэктаркай і заснавальніцай фестывалю Воляй Чайкоўскай, а таксама з рэжысёрам Паўлам Мажарам, які ў сваім пакоі ў Берліне зняў фільм пра падзеі 2020 года ў Беларусі.
https://www.youtube.com/watch?v=g1sOV-g3sMQ