Обложка канала

DW Беларусь

15455 @dw_belarus

Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

DW Беларусь

4 года назад
Открыть в
"Як дома" - слоган восьмага кінафестывалю «Паўночнае ззянне", які будзе ісці па 30 лістапада бясплатна online. Важным складнікам "Паўночнага ззяння" з'яўляецца беларуская праграма. У яе ўвайшлі 11 фільмаў - ад тых, што збіраюць узнагароды на кінафестывалях, да андэграўнднага беларускага кіно. Для многіх з іх адпраўны пункт - падзеі 2020 года. Таксама ёсць гісторыі пра сямейныя і асабістыя драмы, пра моцных жанчын, пераадоленне траўмаў і жыццё ў эміграцыі. "Тэма дому вітала ў паветры здавён, а асабліва ў лютым, калі Расія напала на Украіну, бо многія беларусы апынуліся ў міграцыі двойчы. Хтосьці, хто з'ехаў пасля пратэстаў ва Украіну, мусіў зʼязджаць зноў. Канешне ж, пра ўкраінцаў увогуле што казаць – людзі апынуліся ў вельмі складаным становішчы пошуку новага дому ці ў сітуацыі, калі ў іх дома адбываецца абсалютна нешта беспрэцэдэнтнае", - распавяла DW Воля Чайкоўская, заснавальніца і дырэктарка кінафестывалю. Паглядзець фільмы "Паўночнага ззяння" можна на сайце. @dw_belarus