Беларус Віталь Алексяёнак – адзін з самых паспяховых маладых дырыжораў Еўропы. Ён родам з Вілейкі, вучыўся і працаваў шмат у якіх странах, зараз - ў італійскай Ла Скала.
Пры любой магчымасці Віталь спрабуе спалучаць мастацтва і сваю грамадзянскую пазіцыю – за дэмакратычную і незалежную Беларусь. "Самыя важныя праекты, якія я рабіў, былі звязаныя з Беларуссю і з Украінай", - прызнаецца Віталь. А самыя моцныя перажыванні музыканта звязаныя са жніўнем 2020 у Менску і праектамі ў Харкаве і Севераданецку. "У самы крызісны момент культура можа стаць падтрымкай. Яна дапамагае нам зразумець нас саміх і адзін аднаго", - упэўнены ён.
У верасні Віталь стаў дырыжорам праекту на Бэтховэнскім фестывалі ў Боне, над якім музыкі і спевакі з Беларусі, Нямеччыны і Украіны працавалі цягам года.
Глядзіце нашу размову з Віталём: https://youtu.be/BFCkVPz3fms@dw_belarus