"Экстрэмісцкім" стаў "Кароткі курс гісторыі Беларусі IX-XXI стст." аўтарства гісторыка Анатоля Тараса, перадаюць праваабаронцы "Вясны".
Такое рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску. У траўні 2022 году беларускія ўлады знайшлі "экстрэмізм" у іншай кнізе аўтара – зборніку артыкулаў "Беларусь на раздарожжы".
Таксама сёлета ўлады прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу Віктара Ляхора "Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры", выданне Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя" і кнігу Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы".
@dw_belarus