"Лёгка змагацца хутка. А калі ідзе доўгі працэс, то трэба не даць сабе прызвычаіцца, змірыцца і выбачыць. Праз мастацтва мы можам нагадаць, што мы не прайгралі, нішто не забытае і мы працягваем змагацца", - кажа музыкант і дырыжор Галіна Казіміроўская. Разам з "Вольным хорам" яна была вымушаная з’ехаць з Беларусі. Зараз музыканты бачаць сваёй місіяй нагадваць свету пра Беларусь, рэпрэсіі рэжыму і сотні палітвязняў.
Пра жыццё хору за мяжой, стаўленне еўрапейцаў да беларускага пытання, "другі ўдар" эміграцыі і пікет дачкі ў польскай школе Галіна распавяла ў інтэрвью youtube-каналу "DW Беларусь": https://youtu.be/KrlRuSYqXNM