"Мы жывем у дзіўны час, калі павінны мерацца кашмарамі", – кажа кіраўніца "Вольнага хору" Галіна Казіміроўская. Музыканты падтрымалі пратэсты і вымушаныя былі пакінуць Беларусь. Зараз хор знаходзіцца ў Варшаве і сваю місію бачаць у тым, каб нагадваць еўрапейскай публіке пра тое, што адбываецца ў іх краіне.
DW паразмаўляла з Галінай пра цяперашняе жыццё, стаўленне еўрапейцаў да беларускага пытання і "другі ўдар" эміграцыі. "Што горш: турма, вайна, смерць?.. Гэта ўсё страшныя рэчы! Трэба падтрымліваць Украіну і рабіць усё, каб яны перамаглі. Але за гэтым усім, знайдзіце час у сваім сэрцы, галовах і на тое, што адбываецца побач, у краіне, якая палітычна вельмі звязаная з тым, што адбываецца ў украінцаў", – нагадвае Галіна Казіміроўская.
Не працуе спасылка? Паспрабуйце вось гэту.