"Купалаўцы" ўпершыню паказалі на сцэне рок і "непрычасаныя" вершы - свой музычна-паэтычны праект "Я гавару!", да гэтага ён быў толькі ў Youtube. Незалежная трупа выступіла на беларускім фестывалі Mara Fest у польскім Сопаце 10 верасня.
"Для нас вялікі гонар прэзентаваць праграму, якую мы прыдумалі год таму, але ніколі не паказвалі жывому гледачу. Да таго ж, гэта першы музычны праект "Купалаўцаў", у некаторай ступені нечаканы, часам, магчыма, занадта радыкальны", - прызнаецца акцёр Міхаіл Зуй.