Украінская тэнісістка Марта Касцюк не паціснула руку Вікторыі Азаранка на чэмпіянаце US Open. Замест традыцыйнага поціску рукі спартсменкі толькі абмяняліся дотыкамі ракетак, паведамляе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Раней украінскія тэнісісткі (у тым ліку і Касцюк) выступілі супраць удзелу Азаранкі на дабрачынным турніры ў падтрымку Украіны.