Обложка канала

DW Беларусь

15455 @dw_belarus

Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

DW Беларусь

4 года назад
Открыть в
​​У Вярхоўным судзе пачынаецца працэс над былой журналісткай БТ Ксеніяй Луцкіной. Пасля выбараў яна сышла з тэлеканала "Беларусь 2" і далучылася да Каардынацыйнай рады. На БТ Ксенія Луцкіна адпрацавала 15 гадоў: здымала дакументальныя фільмы, гістарычныя рэпартажы. Ёй пагражае да 12 гадоў зняволення за "ўдзел у змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам". Луцкіну абвінавачваюць у тым, што яна пісала тэксты для выступаў КС і "стварыла інтэрактыўнае грамадскае тэлебачанне". Журналістка знаходзіцца пад арыштам са снежня 2020 года. У турме ў Ксеніі моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма і пачала павялічвацца пухліна мозгу. Раней яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні.