На палітзняволенага культурніцкага мэнэджара, стваральніка крамы Symbal. by Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу – аб здрадзе дзяржаве. Пра гэта днямі паведаміў адзін з праўладных Telegram-каналаў. Белавусу можа пагражаць да 15 гадоў зняволення. Таксама яго абвінавачваюць у парушэнні грамадскага парадку і стварэнні экстрэмісцкага фармавання.
Нядаўна беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі" сацсеткі Symbal. by, грамадскай кампаніі "Годна" і нават старонку, прысвечаную святкаванню 100-годдзя БНР.
"Абсалютна не зразумела, якой логікай кіруюцца ўлады. Наколькі мы разумеем, усе артыкулы, якія "вешаюць" на Паўла, не звязаныя з дзейнасцю Symbal. by. У канале, адкуль і з’явілася інфармацыя пра артыкул аб здрадзе дзяржаве, напісана, што Павел быццам бы займаўся "прапагандай ідэяў польскага свету". Магчыма, гэтая справа можа быць уплеценая ў антыпольскую кампанію, якую зараз актыўна праводзяць беларускія ўлады”, – пракаментавалі новыя абвінавачванні ў кампаніі Symbal. by, якая цяпер знаходзіцца і працуе ў грузінскім Батумі.
Таксама, паводле суразмоўцаў DW, цяпер да Паўла Белавуса ў СІЗА даходзяць лісты толькі ад родных.
Падрабязней аб абвінавачваннях і справах супраць Паўла Белавуса - у нашым матэрыяле.