Святлана Ціханоўская павіншавала ўкраінцаў і прэзідэнта Зяленскага з Днём Незалежнасці Украіны ад імя беларусаў і Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, паведамляе яе тэлеграм-канал.
"Бо без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі, але і без вольнай ад тыраніі Беларусі не можа быць трывалай бяспекі для Украіны і для ўсёй Еўропы", – піша Ціханоўская. Яна таксама дадае, што "на гэтым шляху дэмакратычная Беларусь стаіць на баку Украіны, а самі беларусы штодня дапамагаюць украінцам адстаяць свабоду".
"Слава Украïні! Жыве Беларусь!", – так завяршае Ціханоўская свой зварот да ўкраінцаў.