Палітзняволенаму юнаку Мікіту Залатарову, хвораму на эпілепсію, замянілі рэжым зняволення на строгі на тры гады, паведамляе "Белсат" са спасылкай на яго бацьку. Мікіту перавялі з магілёўскай папраўчай калоніі ў турму строгага рэжыму ў Жодзiна.
Ён стаў самым маладым палітвязнем Беларусі. З 16 гадоў ён у зняволенні.
Раней юнака ўжо двойчы судзілі: пяць гадоў калоніі ён атрымаў за "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паразлівае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" і паўтары гады калоніі агульнага рэжыму - за "гвалт ці пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
За што цяпер пакаралі Мікіту Залатарова – невядома. Нагадваем яго гісторыю. https://youtu.be/q4nayld4v1I