Зноў затрымалі гродзенскага рок-музыку Ігара Банцэра, паведамляе "Вясна" са спасылкай на Радыё "Свабода". Яго затрымалі ўчора, 4 жніўня. Па словах сваякоў, жалезныя дзверы ў гродзенскай кватэры выламалі, Ігара забралі і завезлі ў Мінск. Прычына затрымання невядомая.
Банцэр ужо адсядзеў тэрмін пасля пратэстаў 2020 году. Яго асудзілі на паўтары гады "хіміі" за хуліганства, бо ён у верасні 2020 году станчыў без штаноў перад міліцэйскай машынай. Падчас суду Банцэр трымаў сухую галадоўку 16 дзён.