Амбасады Германіі і ЗША адрэагавалі на ліквідацію незалежных прафсаюзаў у Беларусі.
▫️Амбасада ЗША заявіла, што ліквідацыя прафсаюзаў стала "чарговым нападам на свабоду беларусаў, спробай падавіць грамадзянскую супольнасць і абараніць рэжым, напалоханы сілай сваіх уласных грамадзян".
"Гэтыя дзеянні паказваюць, што рэжым разумее, што цяжкі стан беларускай эканомікі ва ўмовах міжнародных санкцый можа выклікаць значную незадаволенасць сярод працоўнага класа", - сказана ў заяве.
▪️Амбасадар Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр наведаў Вярхоўны суд у дзень паседжання аб ліквідацыі незалежных прафсаюзаў. У паведамленні амбасады адзначаецца, што "мноства работнікаў прафсаюзаў незаконна знаходзяцца ў зняволенні", а ўрад Германіі па-ранейшаму патрабуе вызвалення палітычных вязняў у Беларусі.