Беларуская актрыса Валянціна Гарцуева і нямецкі акцёр Жан-Марк Біркхольц пакінулі Мінск пасля таго, як Лукашэнка падтрымаў ваенную агрэсію Пуціна супраць Украіны.
"Для мяне гэта была кропка незвароту… Я проста зразумела, што больш не магу маўчаць", - кажа Валянціна.
Сямейная пара сумуе па радзіме і спадзяецца, што вярнецца ў Беларусь.
Міні-фільм DW пра сям’ю актораў, якія працавалі ў Беларусі, Украіне, а зараз знаходзяцца ў Нямеччыне - на нашым Youtube-канале "DW Беларусь".