Больш за 50 тысяч беларусаў маюць дзейны від на жыхарства ў Польшчы. 90% атрымалі ВНЖ пасля падзей 2020 года. Пра гэта са спасылкай на польскі ўрад піша "Еўрарадыё".
Больш за 27 тысяч беларусаў з польскім ВНЖ - маладыя людзі ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў. Раней паведамлялася, што з 2020 года Польшча выдала больш за 32 тысячы гуманітарных візаў, а таксама амаль 31 тысячу дазволаў на працу для айцішнікаў і прадпрымальнікаў па праграме "Poland. Business Harbour".