Перайшлі на беларускую ўсёй сям’ёй: "Разам лягчэй". Распавядаем гісторыі беларусаў, якія з пратэсту супраць вайны перайшлі на беларускую мову.
Міхаіл працуе ў галіне IT, нядаўна ён скончыў каледж, гэтым летам плануе паступаць ва ўніверсітэт.
Перайсці на беларускую мову ён вырашыў пасля ўварвання Расеі ва Украіну. Але зрабіць гэта адразу не атрымалася: Міхаіл вырас у рускамоўным асяроддзі, і нават настаўніца па беларускай літаратуры ў школе прапаноўвала чытаць некаторыя творы на рускай, таму што "так будет понятней".
У лютым 2022-га Міхаіл спачатку змяніў інтэрфейс ва ўсіх наладах і мэсэнджарах, пасля пачаў размаўляць на беларускай у сям’і - гэта было іх агульнае рашэнне.
"Па шчырасці, я баюся рабіць памылкі нават перад самім сабой, - кажа Міхаіл, - таму на беларускай пакуль размаўляю толькі з блізкімі. Гэта як сумеснае пахудзенне: разам лягчэй. Для мяне гэта іспыт, які я не хачу праваліць".
@dw_belarus