Мінскі прадпрамальнік перайшоў на беларускую мову пасля пачатку вайны ва Украіне.
Аляксандру 38 гадоў. Ён валодае двума крамамі ў сталіцы. На яго рашэнне перайсці на мову найперш паўплывала ідэя расейскіх дэпутатаў прызнаць "соотечественниками" усіх, хто размаўляе на рускай мове. Аляксандр яшчэ ў 2020 годзе пачаў задумвацца пра тое, хто такія беларусы і хацеў перайсці на беларускую. "Але калі пачуў пра "саацечэственнікаў", вырашыў, што далей адцягваць не варта", - кажа ён.
Некалі Аляксандр вучыўся ў беларускамоўным класе. Тады рускамоўныя дзеці кпілі з беларускага акцэнту, называлі яго клас "колхозниками". А сёння беларуская мова стала для яго ледзь не апошнім сродкам выказаць свой пратэст супраць расейскай агрэсіі ва Украіне.
"Я хачу жыць у сваёй дзяржаве, а не ў расейскай губерні. У роднай краіне нам не даюць быць беларусамі, і гэты пратэст ніяк не выказаць, апроч як мовай. Апроч яе, іншых сродкаў у нас не засталося", - падсумоўвае Аляксандр.
Распавядаем гісторыі беларусаў, якія з пратэсту супраць вайны перайшлі на беларускую мову.
@dw_belarus