📚 Кніжны рынак Беларусi: ад рэжыму ігнаравання ўлада цяпер перайшла да рэжыму рэпрэсій, - беларускі філосаф, культурніцкі дзеяч, перакладчык Павел Баркоўскі напісаў для рубрыкі DW "Беларусь. Перспектывы" пра тое, як палітыка ўлады супраць беларускай культуры і мовы ўплывае на кніжны рынак.
Ён адзначае, што толькі за апошні месяц чатыры вядомыя беларускія незалежныя кніжныя выдавецтвы – "Галіяфы", "Медысонт", "Кнігазбор" і "Лімарыюс" - былі пазбаўленыя ліцэнзіі за тэхнічныя парушэнні і адпраўленыя на пераатэстацыю з невядомым вынікам.
💬 "І толькі ад саміх беларусаў будзе залежыць, хто выйграе ў гэтым змаганні", - лічыць Баркоўскі. - Больш чытаць самім і купляць кніжак дзецям па-беларуску, падтрымліваць беларускіх аўтараў і кнігавыдаўцоў рублём – вось той мінімальны адказ на дзяржаўны тэрор і нацыянальную пагарду, які можа даць кожны сапраўдны беларус у гэтай сітуацыі". 📖