🇺🇳 Камітэт ААН па правах чалавека разглядае справу аб агрэсіі Беларусі супраць Украіны, паведамляе "Вясна", – скаргу шасці чалавек, якія з-за нападу вымушаныя былі ўцячы з украінскіх гарадоў. Паводле ўкраінскіх афіцыйных асобаў, тры з гэтых гарадоў былі пашкоджаныя ракетамі з Беларусі.
Камітэт ААН задаволіў просьбу аб мерах засцярогі і папрасіў Беларусь "не выкарыстоўваць яе тэрыторыю і інфраструктуру для ваенных аперацый, якія маюць прамое ўздзеянне і ствараюць рэальную рызыку жорсткага абыходжання і адвольнай страты жыцця".