Пачаўся суд над палітзняволеным журналістам Алегам Груздзіловічам. Ён супрацоўнічаў з беларускай рэдакцыяй "Радыё Свабода". Справа заведзена за асвятленне Груздзіловічам аднаго з маршаў пратэсту ў 2020 годзе. Яго затрымалі ў снежні 2021 года.