"Вясна" распавяла пра справу расейца, прысуджанага да 4 гадоў пазбаўлення волі ў Гродне. Гэта лекар-неўролаг Аляксандр Цялега. Ён прызнаны палітвязнем. Ягоную справу разглядаў 21 студзеня Ленінскі раённы суд.
Лекар працаваў у Нарыльску, а ў адпачынак прыехаў дадому. 3 траўня 2021 года Аляксандра затрымалі ў Барысаве за каментары ў сацыяльных сетках. У судзе ён патлумачыў, што быў валанцёрам каля Акрэсціна падчас жнівеньскіх пратэстаў, таму яго перапаўнялі эмоцыі і ён так шмат каментаваў. На судзе стала вядома, што адзін з пацярпелых па справе збіваў Цялегу пры затрыманні.