Обложка канала

DW Беларусь

15455 @dw_belarus

Телеграм-канал Deutsche Welle о Беларуси и для белорусов: важные события, яркие люди, понятная аналитика. Взгляд из Германии.

DW Беларусь

5 лет назад
Открыть в
Дэпутат бундэстагу Андрэас Аўдрэч напісаў ліст у турму галоўнаму рэдактару "Нашай Нівы" Ягору Марціновічу. Палітык выказвае падтрымку журналісту і сцвярджае, што разам з калегамі будуць працаваць над тым, каб абыходжанне з палітвязнямі ў Беларусі не заставалася бяскарным, цытуе яго БАЖ. "Як дэпутат нямецкага бундэстагу хачу вас запэўніць: вы не самотныя, мы ўважліва сочым за тым, што з вамі адбываецца, і стаім на вашым баку. Свабода друку і дэмакратыя неабходныя для сучаснага і справядлівага грамадства. Не толькі асобныя асобы, але найперш сродкі масавай інфармацыі павінны мець магчымасць свабодна казаць і паведамляць навіны. Калі гэтыя важныя правы будуць абмежаваныя, нам трэба ўстаць і пратэставаць…", – напісаў дэпутат Андрэас Аўдрэч. 8 ліпеня 2021 года Мініфарм заблакаваў інтэрнэт-партал "Нашай нівы". У гэты ж дзень у рэдакцыю і дадому да супрацоўнікаў прыйшлі сілавікі. Тады былі затрыманыя галоўны рэдактар Ягор Марціновіч, кіраўнік аддзелу рэкламы Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч і галоўрэд дзіцячых і навукова-папулярнага часопісаў, якія выдаюцца "Нашай Нівай", Андрэй Дынько.