Анджэй Пачобут стаў журналістам году ў Польшчы. Гэта ўжо другое такое прызнанне для журналіста, папярэдні раз яго ўзнагародзілі гэтай прэміяй у 2011 годзе, паведамляе БАЖ. Намеснік галоўнага рэдактара Gazeta Wyborcza Яраслаў Курскі, які атрымаў узнагароду ад імя Пачобута, сказаў, што сітуацыя з журналістам сведчыць аб тым, што "свабода слова не мае цаны і не падлягае абмеркаванню.
Сёлета 25 сакавіка Пачобута затрымалі па крымінальнай справе ў дачыненні да Саюза палякаў Беларусі. Ён прызнаны палітвязнем.